Джоні Дэп пажартаваў пра замах на Дональда Трампа

Джоні Дэп пажартаваў пра замах на Дональда Трампа

Амерыканскі акцёр Джоні Дэп пажартаваў пра замах на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Адбылося гэта ў кінатэатры пад адкрытым небам на брытанскім рок-фестывалі Гластанберы. “Калі ў апошні раз акцёр забіваў прэзідэнта?”, — з такім пытаннем ён звярнуўся да публікі на прэзентацыі свайго фільма. Як піша газета The Guardian, публіка была ў захапленні ад яго слоў. Дэп удакладніў, што ён не мае на ўвазе сябе. Па словах акцёра, забойства прэзідэнта “даўно не было, так што, можа быць, ужо час”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі