Дзяцей настаўніцы, якая правяла суткі ў ІЧУ за маршы, не паставяць у СНС

Таццяна Вішнеўская / асабісты архіў​
Таццяна Вішнеўская / асабісты архіў​

Дзяцей настаўніцы Таццяны Вішнеўскай не паставяць у сацыяльна небяспечнае становішча. Педагога з аграгарадка Кастрычніцкая пад Віцебскам двойчы судзілі за мірныя акцыі пратэсту. Жанчына суткі правяла ў ІЧУ. На шэсці ў абласным цэнтры 11 кастрычніка яна была з 10-гадовай дачкой Ксеніяй

Як паведамляе TUT.by, дзіцем зацікавілася ў інспекцыі па справах непаўналетніх. У госці прыходзілі розныя правяраючыя, сям'і пагражалі, што яе паставяць у СНС. Цяпер справу спынілі.

Детей учительницы, которая провела сутки в ИВС за марши, не поставят в СОП

Спачатку Віцебскі РАУС правёў праверку з нагоды ўдзелу непаўналетняй дачкі настаўніцы ў несанкцыянаваным вулічным шэсці 11 кастрычніка.

Міліцыя не ўгледзела ў дзеяннях школьніцы "складу адміністрацыйнага правапарушэння" паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Справу ў дачыненні да Ксеніі спынілі.

Супраць Таццяны была заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 9.4 КаАП (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей), яе таксама спынілі праз адсутнасць складу правапарушэння.

Детей учительницы, которая провела сутки в ИВС за марши, не поставят в СОП

Падчас праверак было праведзенае спецыяльнае расследаванне. У школе, дзе вучацца Ксенія і яе 9-гадовы брат Данііл, прайшло пасяджэнне савета "па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх".

Настаўнікі прыйшлі да высновы, што ў сям'і Вішнеўскіх "не ўстаноўленыя крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча". Тым не менш школа будзе штомесяц кантраляваць, як жывуць дзеці. 

Таццяне загадана выконваць закон аб масавых мерапрыемствах і "надалей не дапускаць уключэння сваіх дзяцей у несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы".

Абаім бацькам рэкамендавана "выконваць правілы бяспечных паводзін у грамадскіх месцах і дома".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі