Экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта стаў дырэктарам банка

Як інфармуе партал tut.by, на гэтую пасаду Латыпаў зацверджаны рашэннем агульнага сходу акцыянераў банка.

Дарэчы, у Латыпава ёсць пэўны досвед у гэтай сферы. На пасадзе міністра замежных спраў Беларусі ён на працягу двух гадоў узначальваў назіральны савет Белзнешэканамбанка.

Латыпаў працаваў практычна дзесяць гадоў побач з Аляксандрам Лукашэнкам — у якасці памочніка, затым міністра замежных спраў, дзяржсакратара Савета Бяспекі. А потым ён быў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля сыходу з дзяржслужбы ў 2004 годзе Латыпаў падаўся ў бізнэс — быў старшынёй кансультатыўнага савета "Лукойл-Беларусь", узначальваў кампанію "Дырэкт Менеджмент", якая кіравала аб'ектамі нерухомасці ў Маскве.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі