Экс-мэр Каўнаса так і не папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі

Спачатку стаць палітуцекачом у Беларусь Шустаўскасу перашкаджала адсутнасць пашпарту. Як даведалася Еўрарадыё, новы пашпарт палітыку зрабілі яшчэ на мінулым тыдні. Але з просьбай прадаставіць прытулак Вітаўтас Шустаўскас у беларускую амбасаду ў Вільні так і не даехаў.  



Шустаўскас: “Зараз гэтым заняцца не магу, бо ідзе суд. Першы суд мы прайгралі з адвакатам, мне прысудзілі 300 літаў штрафу. Зараз падалі апеляцыю. Калі будзе новы суд, не ведаю. Але я не хачу збягаць, я павінен змагацца да канца. Калі зараз збегчы так (папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі — Еўрарадыё), то скажуць: “Баіцца суда і бяжыць!”. А я нічога не баюся”.



Нагадаем, пра сваё жаданне папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі Вітаўтас Шустаўскас заявіў Еўрарадыё яшчэ на пачатку жніўня. Патлумачыўшы свой намер тым, што, нібыта, у Беларусі сёння больш дэмакратыі, чым у Літве. Падставай для такіх заяў стала затрыманне палітыка — 27 ліпеня экс-мэр трапіў за краты за хуліганскія паводзіны на шэсці прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў у Вільні. Яго абвінавацілі ў абразе паліцыянтаў. Пра суд менавіта па гэтай справе і кажа палітык.



Па словах Шустаўскаса, бліжэйшым часам ён усё ж плануе наведаць беларускую амбасаду ў Вільні і сустрэцца з беларускім амбасадарам. Праўда, дадае, што апроч суда яго ад’езду ў Беларусь замінаюць аднапартыйцы — не хочуць адпускаць свайго старшыню. Што тычыцца ліста, які літоўскі палітык абяцаў у размове з Еўрарадыё напісаць кіраўніку Беларусі, то і гэты намер Шустаўскас не здзейсніў. Нібыта, яму перашкаджае дрэннае веданне рускай мовы.
 

Шустаўскас: У Беларусі больш дэмакратыі, чым у той жа Літве!
 

Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі