Еўрасаюз падтрымае Украіну: 500 млн еўра штогод
ЕС у аднабаковым парадку ўвёў у дзеянне палажэнні Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з Украінай.
Гэта і будзе даваць Кіеву кожны год паўмільярда еўра, заявілі 11 сакавіка ў Страсбургу прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і камісар ЕС па пытаннях гандлю Карэл дэ Гухт. Барозу мяркуе, што палажэнне запрацуе ўжо ў чэрвені сёлета.
"Гэта эканамічны крок з'яўляецца часткай агульнай падтрымкі Украіны, — цытуе словы прэзідэнта Еўракамісіі УНІАН. — Мы таксама вырашылі падпісаць палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне 25 траўня. Еўрапейскі Саюз стаіць побач з Украінай".
Карэл дэ Гухт адзначыў, што "ЕС адкрые дзверы перад таварамі з Украіны" і гэта "больш, чым проста жэст добрай волі, — гэта выратаванне ўкраінскай эканомікі". Паводле ацэнак экспертаў, найбольш ад рашэння ЕС аб адмене імпартных пошлін і тарыфаў выйграе аграрны сектар Украіны.
Фота — ria.ru