Фотафакт: Банер на статуі Свабоды з надпісам "Бежанцы, сардэчна запрашаем"
На статуі Свабоды ў Нью-Ёрку з'явіўся 6-метровы банер з надпісам "Бежанцы, сардэчна запрашаем". Ён правісеў больш за гадзіну. Паліцыя шукае выканаўцаў гэтай акцыі — размяшчэнне падобных банераў на нацыянальных помніках у Злучаных Штатах забаронена.
Адзначым, што палітычная акцыя адбылася ў дзень, калі адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа аб'явіла пра новыя, больш жорсткія правілы па дэпартацыі з краіны нелегальных імігрантаў.