ФСБ заяўляе, што ў Сірыі ваююць расійскія наёмнікі
На тэрыторыі Сірыі ў якасці наёмнікаў могуць знаходзіцца да 400 выхадцаў з Расіі.
Пра гэта заявіў першы намеснік дырэктара ФСБ Сяргей Смірноў, перадае ВВС. Па словах Смірнова, гэтыя людзі вернуцца ў Расію, што ўяўляе вялікую небяспеку.
Чыноўнік адзначыў, што ў расійскім заканадаўстве няма выразнай забароны на наёмніцтва.
У красавіку ўрад Сірыі паведамляў, што ў краіне на баку паўстанцаў ваююць наёмнікі з 29 краін свету.
Фота — mens.by