Загарэўся шпіль Руанскага сабора ў Францыі
Гарыць шпіль Руанскага сабора
У Францыі загарэўся шпіль Руанскага сабора. Відэа пажару з'явілася ў сацыяльных сетках.
Над шпілем уздымаюцца густыя клубы дыму, прычына пажару невядомая.
Гатычны Руанскі сабор — помнік нацыянальнай спадчыны Францыі. Самая старая яго частка, Паўночная вежа, была пабудаваная яшчэ ў сярэдзіне ХІІ стагоддзя.
Пяць гадоў таму пажар адбыўся ў парыжскім саборы Нотр-Дам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.