Германія афіцыйна прызнала трэці пол
Урад Германіі вырашыў дадаць права выбару трэцяга полу ў кнігі актаў грамадзянскага стану. Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на твітар-акаўнт Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў гэтай краіны.
Адпаведную папраўку ў заканадаўстве абмяркоўвалі менш за год. Такім правам змогуць карыстацца толькі тыя людзі, якія ад нараджэння маюць прыкметы абодвух палоў (інтэрсэксуалы). Усе дарослыя інтэрсэксуалы таксама змогуць змяніць запіс у пашпарце.
Летась нямецкія СМІ пісалі, што ад 80 да 100 тысяч жыхароў краіны лічаць сябе інтэрсэксуаламі ці не адчуваюць прыналежнасць да аднаго з двух існуючых палоў.
Дарэчы, яшчэ да Нямеччыны правы інтэрсэксуалаў былі ўзаконеныя ў Аўстраліі ды Індыі.
Die #Bundesregierung hat beschlossen, dass die Geschlechterangaben
— Bundesministerium des Innern, für Bau und Heimat (@BMI_Bund) August 15, 2018
"männlich" & "weiblich" im Geburtenregister um "divers" für intersexuelle Personen ergänzt werden. Die notwendige Änderung d. Personenstandsgesetzes geht nun ins parlamentarische Verfahren. https://t.co/VYt3m3877d