Год таму за сярэдні заробак можна было набыць 689 літраў бензіну, сёння — 639

У Беларусі ў чарговы раз паднялі кошты на аўтамабільнае паліва. “Белнафтахім” тлумачыць гэта неабходнасцю падагнаць цану пад новы курс долара. У амерыканскай валюце кошт на паліва стаў роўна такім, якім быў у канцы 2013 года.

"Долар вырас у меншай ступені, чым кошты. Рэальны курс долара панізіўся. Спасылка на курс долара не зусім адпавядае рэчаіснасці. Гэта проста праяўленне інфляцыі. Таму гэта і курс долара, і рост тэмпаў інфляцыі. За 2012-1014 гады рэальныя даходы насельніцтва выраслі на 50%, а ВУП вырас на 3,5%. Мы бачым вельмі моцны рост заробкаў, які не адпавядае ніяк росту прадуктыўнасці грамадскай працы. Інфляцыя непазбежная, вось яна і праявілася", — кажа эканаміст Леанід Злотнікаў.

Пачынаючы з 2012-га, паліва ў доларах падаражэла прыблізна на 20%.

Кошт паліва ў доларах

Курс долара пасля апошняй дэвальвацыі працягваў расці ў беларускіх рублях. Павышаліся кошты і на паліва. Таму ў рублях бензін стаў даражэйшым амаль 53%.

Як рос курс долара і цана на АІ-92

За гэты час, з красавіка 2012 года сярэдні заробак вырас на 90%, а кошт на АІ-92 вырас на 53%. За сярэдні заробак беларус у красавіку 2012-га мог набыць 516 літраў бензіну, цяпер сярэдняга заробку хопіць на 639 літраў. Найбольш заможнымі беларусы былі на пачатку верасня 2013 года, тады за сярэдні заробак можна было набыць 689 літраў бензіну.

Колькі паліва можна набыць за сярэдні заробак

Нават пасля ўсіх павышэнняў кошт паліва ў Беларусі застаецца адным з самых нізкіх сярод краін СНД і Грузіі. Так, у Грузіі дызель каштуе 1,3 долара, ва Украіне — 1,2 долара, у Беларусі — 1,01. Танней толькі ў Маскве 0,94 долара за адзін літр.

Як павышаліся кошты на паліва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі