Гурт The Crystal Method пратэстуе супраць выкарыстання іх музыкі Крамлём
Амерыканскі эектронны дуэт The Crystal Method пратэстуе супраць выкарыстання іх музыкі для агучкі прапагандысцкага віэда з кадрамі баявых дзеянняў у Сірыі, знятых з расійскіх беспілотнікаў. Музыкі паспяшаліся адхрысціцца ад удзелу ў ваеннай прапагандзе і афіцыйна заявілі пра тое, што іх музыка была ўзятая без іх ведама.
"Да нас дайшлі звесткі, што Крэмль цягам апошніх 24 гадзін праз дзяржаўнага вяшчальніка "ВГТРК" выкарыстае наш трэк "High Roller" у якасці саўнт-трэка да шакуючых кадраў, знятых у Сірыі. Выкарыстанне нашай музыкі ў гэтым кантэксце мы ніякім чынам не дазвалялі і The Crystal Method не падтрымлівае прымяненне гвалту для вырашэння любых канфліктаў. Нашы сэрцы з народам Сірыі, пацярпелымі ад гэтай страшнай вайны і іх сябрамі і сем'ямі", — гаворыцца ў заяве музыкаў.
Як адзначае расійскі сайт Zvuki.ru, музыку на кадры бамбаванняў наклаў ўсё ж не "ВГТРК", а прапагандысцкі сайт Russiaworks.ru, які выкарыстаў здымкамі дзяржканала. Менавіта іх відэа трапіла ў поле зроку брытанскага выдання Telegraph, якое і апублікавала кадры наступу сіл Башара Асада на пазіцыі яго апанентаў.
Фота: billboard.com