Хэдлайнерамі наступнага "Гластэнбэры" стануць Depeche Mode?
Не прайшло і тыдня пасля "Гласта-2014", як букмекеры кінуліся рабіць стаўкі на чарговы фэст.
Не паспеў адгрымець фэст "Гластанрбэры-2014", як букмекеры ўжо робяць стаўкі на наступны год. Паводле іх, патэнцыйнымі хэдлайнерамі чарговага "Гласта" могуць стаць Depeche Mode.
Свой спіс ужо выдала ірландская кантора PaddyPower. Стаўкі на сёння выглядаюць наступным чынам:
3/1 Depeche Mode
7/2 Prince
5/1 Dolly Parton
5/1 Fleetwood Mac
5/1 The Eagles
5/1 Oasis
6/1 Elbow
8/1 Bob Dylan
8/1 Foo Fighters
12/1 Radiohead
12/1 Rihanna
20/1 Lady GaGa
100/1 Rolf Harris
Разглядаюць букмекеры і іншыя сцэнарыі. Напрыклад, робяцца стаўкі на тое, што ў наступным годзе дажджу на фэсце не будзе, і нават не будзе самога фэсту.
Паводле zvuki.ru