Хлопец хацеў пакарміць янота, а той скраў яго тэлефон
Гай Вільямс, студэнт з амерыканскага штата Кентукі, хацеў зняць пацешнае відэа з янотам. Ён уключыў смартфон і паклаў на зямлю камерай да звера, а сам пачаў карміць яго арэшкамі. Аднак яноту больш спадабаўся не ласунак, а смартфон: ён схапіў гаджэт у зубы і пабег.
I WAS TRYNNA VIDEO A RACCOON AND IT JUST PICKED UP MY PHONE AND TOOK OFF pic.twitter.com/sFWxdnkxbw
— Guy Williams (@ThatShamuGuy) October 12, 2016
Відэа, якое зняў янот, набрала 120 тысяч рэтвітаў. Цяпер на студэнта палююць навінавыя каналы. А што янот? Уцёк, і больш пра яго ніхто не згадвае.