Хто зарабляе на прэзідэнцкіх выбарах

Хто зарабляе на прэзідэнцкіх выбарах

У мінскім метро на станцыі “Купалаўская−Кастрычніцкая” сустракаю ажно некалькі плакатаў з інфармацыяй пра тое, што 11 кастрычніка ў Беларусі адбудуцца выбары.

Хто зарабляе на прэзідэнцкіх выбарах

Праз некалькі крокаў — у кавярні “Бульвар” вісіць такі ж чырвона-зялёны плакат. Адміністратар Юлія кажа, што яны самі набылі некалькі плакатаў і павесілі:

“Каб людзі ведалі, што ў Беларусі выбары”, — тлумачыць адміністратар такое ўпрыгожанне вітрыны.

Хто зарабляе на прэзідэнцкіх выбарах

Адміністратар кажа, што плакаты яны набывалі за рогам — у кнігарні “Веды”. Накіроўваюся туды і сапраўды бачу на прылаўку некалькі плакатаў з датай выбараў.

Хто зарабляе на прэзідэнцкіх выбарах

“У нас застаўся толькі невялікі фармат, каштуе 8600, некалькі штучак ляжыць. Але мы некалькі разоў ужо замаўлялі. Бяруць, скажам так, не вельмі актыўна”, — кажуць у краме. Набываю я і сабе адзін, няхай валяецца. Раптам забуду дату выбараў, а тут — плакацік.

Надрукаваны плакат у гомельскай друкарні “Палесдрук”. Тут кажуць, што гэта была замова аблвыканкама, ён жа быццам бы аплаціў яе.

“Гэта быў заказ аблвыканкама, не наша ініцыятыва, а туды заказ прыйшоў з Мінска, там жа распрацоўвалі дызайн. Які тыраж, я вам не скажу, але мы іх ужо некалькі разоў дадрукоўвалі”, — кажа намесніца дырэктара друкарні Святлана Пятроўна. Тут жа можна набыць ці замовіць плакат на арганізацыю — хто набывае, той і плаціць, нічога, што за плакат ужо заплаціў бюджэт?

Хто зарабляе на прэзідэнцкіх выбарах

Іду далей і бачу такія ж чырвона-зялёныя плакаты на сталічнай цырульні “Мара”, на дзвярах рэстарана “Авіньён”, ажно некалькі плакатаў вісяць на дзвярах крамы “Ласунак”, у школах ды дзіцячых садках.

Дырэктар крамы “Ласунак” Святлана кажа Еўрарадыё, што ніхто іх не прымушаў вешаць плакаты, яны самі ўзялі плакат у аддзеле гандлю адміністрацыі Ленінскага раёна. Узялі бясплатна, усё як у добрыя савецкія часы.

“Каб людзі ведалі, што ў нас выбары. Мы ўсё-ткі на праспекце знаходзімся. Але ніхто нас не прымушаў іх вешаць. Я сама асабіста ўзяла іх у гандлёвым аддзеле і павесіла”, — кажа дырэктарка.

У саміх гандлёвых аддзелах Ленінскага і Першамайскага раёна Еўрарадыё кажуць, што такіх плакатаў у іх яшчэ шмат, а прынёс іх ім аддзел ідэалогіі. Калі плакат сарвалі — можна ўзяць яшчэ і цалкам бясплатна.

 

Хто зарабляе на прэзідэнцкіх выбарах

У напаўпустым гандлёвым цэнтры “Купалаўскі” вісяць ажно некалькі такіх плакатаў, а сам гандлёвы дом упрыгожаны паветранымі чырвона-зялёнымі шарыкамі і патрыятычнымі сцяжкамі. Не важна, што большая частка павільёнаў не працуе, а ў тых, хто працуе няма пакупнікоў. У краіне ідуць выбары, а значыць, гэта свята.

Хто зарабляе на прэзідэнцкіх выбарах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі