"Ілона з Ленінскага РАУС" збіраецца падаваць у суд — "на ўсіх"

Нагадаем, што днямі дзяўчына стала зоркай Байнэту. Яе нясціплыя фота выклікалі розгалас, бо паведамлялася, быццам дзяўчына працуе "інспектарам па справах непаўналетніх у Ленінскім РАУС Мінску". У выніку, мінская міліцыя нават афіцыйна заявіла, што дзяўчына падавала заяву на працу, але два тыдні таму атрымала адмову.



Увечары 6 жніўня Ілона затэлефанавала ў рэдакцыю TUT.BY. Па яе словах, з'яўленне фатаграфій у інтэрнэце стала для яе нечаканасцю. Ілона кажа, што стварала два акаўнты "Вконтакте", але адзін з іх — навейшы — выдаліла на мінулым тыдні, а доступ да старога забылася.



Дзяўчына не адмаўляе, што фота, растыражаваныя ў інтэрнэце, сапраўды яе. Яна запэўнівае, што яе акаўнт быў узламаны, але пры гэтым сцвярджае, што сама ж і выдаліла старонку.



Дарэчы, дзяўчына зазначыла, што сапраўды не працуе ў міліцыі. Яна спрабавала ўладкавацца туды на працу, аднак не прайшла медкамісію. Прычым пра гэта яна даведалася толькі 6 жніўня.



Ілона паведаміла, што сёлета скончыла педуніверсітэт імя Танка і цяпер спрабуе знайсці працу. Паколькі дзяўчына вучылася на платным аддзяленні, то размеркавання ў яе няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі