Каманда Трампа прызнала, што Расія вяла кібер-атакі супраць дэмакратаў

Каманда Трампа прызнала, што Расія вяла кібер-атакі супраць дэмакратаў

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп згодны з высновамі амерыканскай разведкі, што Расія вяла кібер-атакі, каб сарваць прэзідэнцкія выбары. З такой заявай у нядзелю выступіў Рэйнс Прыбус — начальнік апарата Трампа, перадае Радыё "Свабода".

Па словах Прыбуса, Трамп разумее, што за ўварваннем ў камп'ютары дэмакратаў стаяла Расія. Начальнік прэзідэнцкага апарата не выключыў, што новая адміністрацыя ЗША прыме нейкія меры ў адказ на дзеянні Масквы.

Раней Трамп неаднаразова адмаўляў, што расіяне спрабавалі дапамагчы яму перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах. Ён сцвярджаў, быццам такія абвінавачанні — гэта выдумкі яго палітычных праціўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі