Канвенцыя аб забароне хімічнай зброі ў Сірыі набудзе моц 14 кастрычніка

У ААН атрымалі ўсе неабходныя дакументы ад Сірыі аб далучэнні да Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі. Раней у Жэневе Расія і ЗША прыйшлі да пагаднення аб міжнародным кантролі над хімічнай зброяй у Сірыі. Згодна з ім, хімічны арсенал на тэрыторыі краіны павінен быць знішчаны да сярэдзіны 2014 года. Разам з тым Вашынгтон абяцае, што пойдзе на ваенную аперацыю, калі дыпламатычныя высілкі не дадуць чаканага эфекту.



Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун вітаў рашэнне сірыйскіх уладаў. Ён выказаў спадзяванне на тое, што пагадненне дапаможа заключыць мірную дамову, якая спыніць пакуты сірыйскага народу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі