Касірка мінскага банка выдала кліенту лішнія 45 мільёнаў рублёў (відэа)

Мінская міліцыя шукае мужчыну, якому касір банка выдала памылкова лішнія 45 млн рублёў. З такой просьбай да праваахоўнікаў звярнулася служба бяспекі банка.

Як паведамляе сайт мінскай міліцыі, здарэнне адбылося 30 студзеня ў Маскоўскім раёне сталіцы. У касу банка зайшоў мужчына, каб памяняць долары на беларускія рублі. Пры абмене касірка памылілася і выдала 50 мільёнаў рублёў замест 5 мільёнаў.

Мужчына не пералічваў грошы, а адразу паклаў іх у партфель і сышоў з банка. Нястача выявілася праз некалькі гадзін.

Работнікі банка просяць кліента вярнуць грошы, перададзеныя па памылцы касіра. Таксама просяць адгукнуцца тых, хто можа дапамагчы апазнаць мужчыну, зафіксаванага на відэа. За інфармацыю пра яго банк гарантуе ўзнагароджанне.

Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 239-46-25, 8 (017) 208-72-48.

Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Мужчына сам вярнуў у банк "лішнія" 20 тысяч долараў (відэа)

Мужчына вярнуў касірцы банка лішнія 53 мільёны рублёў (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі