Кейт Буш папрасіла фэнаў не прыносіць на яе выступы айфоны і відэакамеры
З канца жніўня да канца кастрычніка спявачка плануе даць 22 канцэрты —жывыя шоў яна грае ўпершыню з 1979 года.
Усе канцэрты адбудуцца на лонданскай пляцоўцы Eventim Apollo.
"Мы адмыслова абралі інтымную тэатральную абстаноўку замест вялікай арэны ці стадыёна. Я буду вельмі ўдзячная, калі вы будзеце настолькі добрыя і адмовіцеся ад здымкаў на фота ці відэа падчас выступаў. Мне б вельмі хацелася знайсці кантакт менавіта з вамі, а не з айфонамі, айпэдамі і камерамі. Я ведаю, што прашу, магчыма, занадта многа, але толькі такім чынам гэтыя перажыванні застануцца з намі", — напісала Буш на сваім сайце.
Будучыя выступы Буш пройдуць з аншлагам: больш за 80 тысяч квіткоў, паступіўшы ў продаж 28 сакавіка, былі прададзеныя за 15 хвілін.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.apelzin.ru