Кіраўніцтва "начніка" пра голых пакупнікоў: увайшлі і выйшлі, інцыдэнту не было

collete.com
collete.com

У Магілёве чацвёра маладых людзей раздзеліся і прыйшлі ў начную краму. Адзін з іх сеў на месца касіра і зрабіў сэлфі для "Інстаграма". На іншае фота трапіла шакаваная прадаўшчыца. Пра п'яную выхадку 18-гадовых хлопцаў расказала прэс-служба Следчага камітэта.

Еўрарадыё датэлефанавалася ў начную краму "Кірмаш-2", дзе адбыўся гэты выпадак. Пункт размешчаны побач з чыгуначным вакзалам, гэта папулярнае месца для начных закупак. Мяркуючы па словах прадстаўніка адміністрацыі крамы, голыя пакупнікі для магілёўскага рытэйлу — звычайная рэч.

"Інцыдэнту не было: маладыя людзі ўвайшлі і выйшлі. Ніхто не пацярпеў".

Ад іншых каментарыяў адміністрацыя крамы ўстрымалася.

А вось у міліцыі і Следчага камітэта іншае меркаванне: у дачыненні да голых наведвальнікаў пачаты крымінальны працэс. Іх дзеянні кваліфікуюць як злоснае хуліганства.

 

 

Руководство “ночника” про голых покупателей: вошли и вышли, инцидента не было
Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі