Кіраўнік Ганцаўшчыны запрасіў на прэс-канферэнцыю нават школьныя газеты
Пра гэта паведамляе выданне “Ганцавіцкі час".
Старшыня Ганцавіцкага райвыканкаму Аляксандар Саланевіч даў прэс-канференцыю пра сітуацыю ў раёне для прадстаўнікоў мясцовых СМІ. На мерапрыемства былі запрошаныя афіцыйная газета “Савецкае Палессе”, незалежная газета “Ганцавіцкі час”, выданні гімназістаў “Совершенно несекретно” і “Школьны фрэгат” са школы №1. Акрамя журналістаў запрашэнне атрымалі чыноўнікі райвыканкама, кіраўнікі праваахоўных органаў, дырэктары арганізацыяў і прадпрыемстваў раёна.
Сваю пазіцыю чыноўнік патлумачыў тым, што недахоп інфармацыі спараждае плёткі і запрасіў усіх прысутных да адкрытага дыялогу.
Фота — ganc-chas.by