Кітай накіруе ва Украіну спецпрадстаўніка
Пекін адзіны выхад з вайны бачыць у перамовах / Reuters
26 красавіка адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кітайскага лідара Сі Цзіньпіна. Пасля 24 лютага 2022-га яны не размаўлялі, таму сённяшняя падзея апынулася ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ. Сі Цзіньпін заявіў Зяленскаму, што яго краіна нейтральная ў канфлікце і знаходзіцца "на баку міра". Адзіны выхад з вайны ён бачыць у перамовах.
Як стала вядома, Кітай накіруе ва Украіну спецпрадстаўніка для правядзення перамоў.
"Гэтая размова, а таксама прызначэнне пасла Украіны ў Кітаі дасць магутны штуршок развіццю нашых двухбаковых адносін", — напісаў Зяленскі ў Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.