Косінец: Дэбюракратызацыя ў Беларусі павінна быць татальнай

Дэбюракратызацыя ў Беларусі павінна мець усеагульны характар, яна павінна быць татальнай. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец. Паводле яго слоў, дэбюракратызацыя павінна закрануць кіраўнічы апарат любога ўзроўню: пачынаючы ад урада і завяршаючы раённымі выканаўчымі камітэтамі. "Каб людзі не хадзілі гадамі для вырашэння важных пытанняў", — сказаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта.

Аляксандр Косінец закрануў тэму аптымізацыі дзяржапарату. "Трэба..., каб не было людзей, якія проста сядзяць у крэслах, нічога не робяць", — адзначыў ён. Самае галоўнае, па словах Косінца, каб праца выконвалася якасна, у тэрмін і давала вынік для краіны.

Як інфармуе БЕЛТА, паводле слоў Косінца, кіраўнікі павінны быць не толькі строгімі, але і справядлівымі, аб'ектыўнымі, "чалавечнымі".

Лукашэнка: На дзяржслужбу трапляюць людзі з абмежаваным мысленнем (відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі