"Крэмль хоча знайсці рашэнне шляхам перамоваў" — Шродэр пра сустрэчу з Пуціным

Герхард Шродэр і Уладзімір Пуцін, 2011 год​ / АР
Герхард Шродэр і Уладзімір Пуцін, 2011 год​ / АР

Крэмль хацеў бы знайсці выйсце з ваеннага канфлікту з Украінай шляхам перамоваў, заявіў былы канцлер Германіі Герхард Шродэр у інтэрв'ю нямецкай газеце Stern. На мінулым тыдні Шродэр сустракаўся ў Маскве з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, з якім у яго добрыя стасункі.

Паводле словаў Шродэра, "добрая навіна заключаецца ў тым, што Крэмль хоча знайсці рашэнне шляхам перамоваў". Больш за тое, ён лічыць, што пагадненне пра вываз украінскага збожжа можа зрабіцца першым крокам на шляху да спынення агню.

А ў перспектыве, мяркуе экс-канцлер Германіі, можа быць вырашанае і пытанне Крыма. "Не на працягу 99 гадоў, як у Ганконгу, але, магчыма, ужо ў наступным пакаленні", — кажа Шродэр. Пры гэтым ён скептычна ставіцца да магчымасцяў Украіны вярнуць Крым ваенным шляхам.

Экс-канцлер ФРГ таксама назваў уварванне Расіі ва Украіну памылкай расійскага ўрада. На яго думку, для вырашэння канфлікту абодва бакі павінны былі пайсці на саступкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі