Ксенія Луцкіна — шостая затрыманая па "справе Прэс-клуба"
З'явіліся падрабязнасці па факце затрымання Ксеніі Луцкінай — экс-журналісткі БТ, якая сышла адтуль у жніўні. Апошнім часам Луцкіна ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі 22 снежня.
Як паведмляецца ў ТГ-канале Каардынацыйнай рады, Луцкіна праходіць па "справе Прэс-клуба", яе падазраюць у дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Цяпер яе ўзялі пад варту і перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Луцкіна — шостая фігурантка "справы Прэс-клуба".
Па гэтай жа справе затрыманыя супрацоўнікі "Прэс-клуба" Юлія Слуцкая, Сяргей Альшэўскі, Ала Шарко, Сяргей Якупаў, Пётр Слуцкі. Іх таксама затрымалі 22 снежня, але трымаюць у ізалятары на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.