Супрацоўнікаў "Прэс-клуба" дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў
Супрацоўнікаў "Прэс-клуба" Юлію Слуцкую, Сяргея Альшэўскага, Алу Шарко, Сяргея Якупава, Пятра Слуцкага 24 снежня дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.
Як паведамляе "Прэс-клуб", з усіх адвакатаў узятая падпіска аб невыдаванні. Затрыманыя па-ранейшаму застаюцца пад вартай.
Затрыманні супрацоўнікаў "Прэс-клуба" і ператрусы на іх офісе ў кватэрах прайшлі 22 снежня. Прычым заснавальніцу "Прэс-клуба" Юлію Слуцкую затрымалі ў аэрапорце пры вяртанні на радзіму з адпачынку.
Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу Камітэта дзяржкантролю паведамляла, што КДК правярае факты ўхілення ад падаткаў, у тым ліку паступленне буйных сум з-за мяжы.
Усіх затрыманых супрацоўнікаў "Прэс-клуба" трымаюць у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.