Ксёндз Барок: царква, якая спрабуе выжываць, — гіне
Ксёндз-пробашч расонскага касцёла Вячаслаў Барок у стрыме Еўрарадыё за 24 жніўня расказваў пра крокі, якія трэба рабіць, калі да царквы прыходзіць улада. Сёння, калі ў навінавыя зводкі трапляюць гісторыі пра ператрусы ў святароў, яго словы становяцца зноў актуальнымі.
— Ці выжывае зараз царква?
— Пра некаторыя іерархіі адназначна можна казаць, што яны спрабуюць выжыць, нажыцца, альбо яшчэ штосьці. Выкарыстаць усіх. І рэжым, і царкву таксама. Але гэта што тычыцца некаторых людзей, некаторых асобаў.
Але што тычыцца царквы, калі царква спрабуе выжываць, то яна ўжо губляе ўсе. Царква не мае права спрабаваць выжываць. Царква мае абавязак жыць. Жыць жыццём паўнакроўным, не азіраючыся, ні на тых моцных гэтага свету, ні на таксама чалавека.
У царквы іншая місія, у сувязі с тым, што царква мае вектар на валадарства Божае, на жыццё вечнае, царква не можа сябе адчуваць у гэтым свеце, як такая ў нейкі момант "прагуляла". Царква заўсёды ёсць пераможца, але пераможцам царква выступае толькі ў той момант, калі яна цалкам давяраецца Богу.
А тады нават і смерць вернікаў, смерць іерархаў, пакутніцкая смерць, яна становіцца хвалебнай смерцю, і гэтая смерць нават ёсць вянком перамогі. Гэта вельмі важны момант, а калі ж царква забывае пра сваё прад назначэнне, валадарства божае, і забывае пра тое, што яны да валадарства божага ідуць, то царква, да, спрабуе выжываць.
Але царква якая спрабуе выжываць ужо гіне. Таму што царква не мае права прыстасоўвацца і выжываць. Яна павінна жыць, яна павінна выходзіць, так заўсёды было. З катакомбаў, выходзіць адважна прапаведуючы слова Божае, бо ніхто не будзе ў стане царкву Божую перамагчы. Царква Божая нішчыцца толькі тады, калі той, хто прапаведуе слова ні мае веры такой. Вось тады да, тады адбываецца знішчэнне царквы.
— Касцёл павінен ісці на супрацоўніцтва з рэжымам?
— Адназначна. Безумоўна, мы зараз не можам сказаць, што ў Беларусі няма праблемы. Мы не можам казаць, мы не можам сабраць выгляд, што няма гэтай праблемы. Не, праблема ёсць.
Была пралітая кроў, ёсць палітычныя вязні. Ёсць тысячы людзей, якія пакрыўджаныя і незаконна сядзяць за кратамі. Гэта ёсць велізарнейшая праблема, ёсць велізарнейшая несправядлівасць і гэта праблема ёсць.
А чаму мы робім выгляд, што праблемы няма, і не звяртаем такой увагі і не кажам, што яна ёсць, то гэта вялікае пытанне. А касцёл, царква, павінны трымаць адну лінію.
І ў гісторыі такое было. Калі напрыклад у фашысткай Германіі прыйшоў Гітлер да ўлады, Ватыкан напісаў энцыкліку як сябе павінен паводзіць касцёл у пэўныя моманты. Даючы зразуменне, што не можа быць супрацоўніцтва касцёла, святароў з гэтай злачыннай сістэмай. Таксама і ў касцёлы каталіцкім, павінна быць абрана адна лінія.
Калі не хапае мудрасці, касцёлу партыкулярнаму, мясцоваму, святарам, біскупам, заўсёды можна звярнуцца да Рымскага Папы. І Ватыкан, карыстаючыся сваім досведам, сваёй мудрасцю, могуць таксама выпрацаваць адну лінію, і даць указанні якім чынам сёння касцёл каталіцкі павінен дзейнічаць у Беларусі.
Недахоп дабра ў дзейнасці касцёла праяўляецца тады, калі мы проста гэтую існуючую праблему замоўчваем і робім выгляд, што мы зможам абхітрыць д'ябла. Не, не зможам, мы павінны абраць адну лінію і па гэтай лініі ісці.
— А дзе шукаць словы падтрымкі, калі ў касцёл ідзе рэжым і АМАП?
— Зло, якое дзеяцца ў свеце, яно заўсёды ёсць гучнае, яно не патрабуе рэкламы, яно рэзананснае. Вось адбылося зло там і там, і ўсё, пра гэта гавораць усе, кожнае СМІ піша аб гэтым.
А вось хаця б узяць і царкву "Новае жыццё". Пра гэта мы гаворым менш, але мы не можам не бачыць таго, што ў гэтых храмах розных надалей за Беларусь моляцца. Надалей прапаведуюцца слова праўды, надалей гучыць гімн "Магутны божа".
Дзе шукаць падтрымку? Шукаць у царкве. Шукаць у Бога. Але калі ты як вернік бачыш, што твой святар крыху памыляецца, ён не ў той бок паглядзеў, ты таксама як вернік маеш не толькі права, але і абавязак падказаць яму, сказаць яму "ой атец, прабач, не ў той бок". Бо ў Бібліі пішацца так і так. І гэта таксама заданне вернікаў.
Пытацца, задаваць пытанні, адказваць адзін аднаму. Нельга ў гэтай сітуацыі паддавацца дэпрэсіі і думаць, "ну ўсё, няма праўды, няма справядлівасці, калі нейкі іерарх так сябе паводзіць, ён страціў і беларуса і Бога, то ўсе і мне можна зачыніцца ў хаце". Гэта было б памылковае рашэнне, з гэтага б цешыўся Сатана, а мы павінны не паддавацца дэпрэсіі і ісці толькі наперад, і не пакідаць царкву, калі яна перажывае праблемы, але пайсці ў царкву каб і ў ёй зрабіць парадак. Каб і таму святару, які здрадзіў Хрыста ці здрадзіў чалавека, таксама б мог адказаць — не той шлях.
А тое што, там дзе ёсць людзі — там ёсць і праблемы, гэта ад пачатку было так. З часоў апосталаў было так, што пасярод 12 знайшоўся адзін апостал, які быў Іўда Іскарыёт здраднік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.