Курэйчык: “На “Беларусьфільме” савецкая паддывановая барацьба”
Андрэй Курэйчык распавядае Еўрарадыё пра тое, як яго заяўку не прынялі на “Беларусьфільме”, пра тое, што цяпер ён жыве ў аграгарадку, і пра тое, што ён піша сцэнарый для камедыі-прыпавесці. Зусім нядаўна Курэйчык прапаноўваў “Беларусьфільму” задумку фільма, які, па яго словах, быў бы больш камерцыйна выгадным, чым “Любоў-Маркоў”. Але аўтара абвінавацілі ў тым, што ён прапаноўвае падобныя сцэнарыі розным кампаніям, і з трэскам яму адмовілі. Тым часам Курэйчык сцвярджае, што яго сцэнарый быў бы вельмі карысны: і акупаемы, і кан’юктурны.
Андрэй Курэйчык: “Я прапанаваў уласную ідэю, якая, як мне падалося, была б вельмі карыснай для рэалізацыі менавіта тут. Мне хацелася зрабіць першы фільм, які змог бы акупіць сябе ў пракаце – не толькі ў беларускім, але і ў расійскім. Да гэтага такога ў гісторыі беларускага кіно не было. У мяне гэта атрымалася з “Любоўю-маркоўю”, і мне падалося, што я ведаю, як гэта рабіць. Я прапанаваў ідэю камедыі, а для таго, каб гэта не была толькі забава, а было карысна і выгадна беларусам, там была прапаганда такога віда спорту, як хакей. Бо наколькі я зразумеў, у нас у краіне гэты від спорту прыярытэтны. У нас пабудавана такая колькасць лядовых палацаў у краіне, якія вельмі мала выкарыстоўваюцца, і трэба прыцягнуць да іх увагу моладзі…”
Еўрарадыё: Але ж дырэктар кінастудыі сам прапанаваў вам супрацоўнічаць, чаму тады вам потым адмовілі?
Андрэй Курэйчык: “Гэтая ідэя вельмі спадабалася Замяталіну – дырэктару “Беларусьфільма”, але потым мяне выклікалі нейкія рэдактары – нейкія дамы, якіх было вельмі шмат… Яны сказалі, што ўсё гэта мерапрыемства называецца рэдактарская гадзіна на “Беларусьфільме”. І там я сутыкнуўся з жорсткім супрацівам гэтых жанчын. Хаця я іх разумею, бо іх заробак ніяк не залежыць ад таго, акупіцца іх фільм у пракаце ці не і ці прынясе ён прыбытак. І я разумею, што калі з’явіцца такі фільм, то гэта будзе азначаць, што ўся іх папярэдняя праца была проста неэфектыўнай”.
Еўрарадыё: Наталля Сцяжко кажа, што вы прапаноўвалі такі ж сцэнарый, але пра футбол, расійскай кінакампаніі…
Андрэй Курэйчык: “Такія чуткі былі, і я сапраўды працаваў з праектам, які звязаны быў з футболам. Гэта было з кінакампаніяй “Рок” Аляксея Учыцеля. І я спецыяльна званіў Аляксею Учыцелю, каб ён даслаў мне сцэнарый Аляксандра Рагожкіна (фільм у стылі “Асаблівасцяў нацыянальнай рыбалкі” і інш.), і каб на “Беларусьфільме” яго пачыталі і пабачылі, што гэта зусім іншае. І я паклаў сцэнарый Замяталіну на стол і развітаўся. Нікому, канешне, я гэтую ідэю не прапаноўваў. Калі б я зрабіў гэта, мне б закрылі доступ у Расію і я б сутыкнуўся з дзесяткамі судовых позваў ад вельмі сур’ёзных вытворцаў”.
Еўрарадыё: Атрымліваецца, вы так і не змаглі даказаць гэта “Беларусьфільму”? Ці былі нейкія іншыя прычыны, акрамя гэтых чутак?
Андрэй Курэйчык: “На “Беларусьфільме”, на жаль, ніхто нічога не тлумачыць і ніякіх адкрытых размоў там не вядзецца. Там такая савецкая паддывановая барацьба. Іх пік творчага развіцця – гэта “Анастасія Слуцкая”, і ён ужо прайшоў. І я б ім проста быў як цвік у адным месцы”.
Еўрарадыё: Вы прапанавалі абсалютна кан’юктурны сцэнарый. Ці часта працуеце на кан’юктуру?
Андрэй Курэйчык: “Ды амаль заўсёды. Кіно, у адрозненні ад іншых форм мастацтва, гэта вельмі дарагі працэс. І каб у бюджэт фільма ўклалі мільён, два, тры долараў, мусіць быць прычына, і гэтая прычына не проста маё самавыражэнне. Фільм мусіць вырашаць фінансавыя задачы і нейкія мэтавыя задачы. І так усюды: і ў Расіі, і ў Галівудзе, і ў нас”.
Еўрарадыё: Нам, канешне, вельмі цікава, як вы цяпер жывяце. Вы з’ехалі ў вёску нібыта каб працаваць. Як змянілася ваша жыццё? Што вы цяпер робіце?
Андрэй Курэйчык: “Мне вельмі падабаецца, што я атрымаў нарэшце нейкі кавалак уласнай тэрыторыі, дзе я магу рабіць што хачу. Канешне, змянілася маё жыццё і з нараджэннем дзіцяці. А наконт працы… Цяпер некалькі праектаў у Маскве, вось адзін з іх, “Юленька”, ужо скончылі здымаць і цяпер мантуюць. Другі здымаюць – гэта працяг “Любові-Маркові”, камедыя называецца “Зразумей мяне”. У дваццатых днях сакавіка тут, у Беларусі, на базе шматпакутнага “Беларусьфільма” маскоўскі прадзюсер Дэвід Гамбург пачынае здымаць па маім сцэнары буйны серыял для НТВ з зоркамі ў галоўных ролях. Ну і я пішу новы сцэнарый – гэта камедыя з элементамі прыпавесці. Мне падаецца, гэта вельмі цікавы жанр, такі з элементамі казкі. Гэта для аднаго маладога расійскага прадзюсера”.
Еўрарадыё: А ці шмат з кім кантактуеце?
Андрэй Курэйчык: “Я так шмат маю зносінаў і мітусні ў Маскве, што сюды я прыязджаю дзеля спакою і цішыні”.
Еўрарадыё: Але ходзяць чуткі, што ваша самота ў Турцы – гэта вялікі катэдж, уласны кіроўца…
Андрэй Курэйчык: “Ну, так, у мяне вялікі дом, аднапавярховы. Тут у гэтай вёсцы аграгарадок, тут усе дамы такія. Гэта дом аграгарадка з нядрэнным рамонтам. Сапраўды, у мяне ёсць кіроўца. Мае маскоўскія заробкі дазваляюць мне яго мець. А мы з жонкай не водзім машыну ўвогуле, а жывем далёка, да аэрапорта мне пешшу не дайсці”.