Лэдзі Гага заручылася з Тэйларам Кіні (фота пярсцёнка)
Прапанову рукі і сэрца акцёр зрабіў спявачцы ў Дзень усіх закаханых.
Лэдзі Гага сабралася замуж. У Дзень усіх закаханых бойфрэнд спявачкі Тэйлар Кіні зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца. Прыемную навіну Гага паведаміла ўсяму свету праз Іnstagram i Twitter, выклаўшы фота заручальнга пярсцёнка з каментарыям: "Ён падарыў мне сваё сэрца, і я сказала "Так".
Шэф-рэдактар Times Herald-Record Бары Льюіс акурат абедаў у рэстарацыі бацькі Гагі, калі шчаслівая парачка з'явілася там і аб'явіла радасную навіну ўсім прысутным. Бацька спявачкі адкаркаваў бутэльку шампанскага, каб адзначыць навіну.
Нагадаем, Лэдзі Гага пазнаёмілася з акцёрам Кіні падчас здымак кліпа "You and I". Парачка сустракалася амаль 4 гады.
Паводле zvuki.ru
Фота: starandstar.ru