Літоўская чыгунка за тыдзень адпрэчыла 20 беларускіх заявак

Літва не хоча вазіць беларускія грузы / scanpix.com
Літва не хоча вазіць беларускія грузы / scanpix.com

За мінулы тыдзень кампанія-грузаперавозчык LTG Cargo, якая належыць Літоўскай чыгунцы, адпрэчыла 22 беларускія заяўкі, піша DELFI.

На мінулым тыдні LTG Cargo атрымала 744 заяўкі на перавозку грузаў паміж Літвой і замежнымі краінамі. 73 з іх былі адхіленыя "пасля ацэнкі выканання ўжываных кампаніяй прынцыпаў санкцыйнага кантролю і нулявой талерантнасці да рызыкі". У лік адхіленых трапілі і два дзясяткі беларускіх заявак.

Таксама паведамляецца, што з 1 сакавіка LTG Cargo адхіліла 1131 заяўку. І амаль палова з іх (каля 500) былі звязаныя з беларускімі экспартам або імпартам.

Раней прэзідэнт і прэм'ер Літвы падтрымалі ідэю цалкам забараніць транзіт беларускіх грузаў па літоўскай чыгунцы. Таксама літоўская чыгунка скасавала кантракт з Клайпедскім тэрміналам, 30% акцый якога валодае "Беларуськалій".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі