Літва не толькі будуе на мяжы з Беларуссю "калючы бар'ер", будзе і сцяна

Літва не толькі будуе на мяжы з Беларуссю "калючы бар'ер", будзе і сцяна

Літва не толькі будуе на мяжы з Беларуссю "калючы бар'ер", будзе і сцяна. На яе будаўніцтва выдаткуюць каля 41 мільёна еўра, паведамляе Delfi.

Літоўскія вайскоўцы пачалі ўсталёўваць бар'ер з калючага дроту ў раёне Друскенікаў. Ён мусіць на нейкі час затрымаць нелегальных мігрантаў, каб на месца паспелі прыбыць памежнікі. Гаворка ішла пра 30 кіламетраў мяжы на тым участку.

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што 9 ліпеня прынятае рашэнне "пачаць будаўніцтва плоту на мяжы з Беларуссю". Яна лічыць, што рэалізаваць праект удасца "даволі хутка". Што да "калючага бар'ера", то яго збіраюцца ўстанавіць на 550 кіламетраў (працягласць мяжы з Беларуссю амаль 679 км).

"Усё будзе выглядаць так: устанаўліваем калючы бар'ер і паралельна будуем плот, — кажа Білатайце. — ...Гэта будзе двайная абарона".

Аднак тэмпы ўсталявання таго ж "калючага бар'ера" залежаць ад магутнасцяў прадпрыемстваў, якія вырабляюць дрот. Мяркуецца, што ім спатрэбіцца 2-3 месяцы.

З пачатку года літоўскія памежнікі агулам затрымалі 1,5 тысячы нелегалаў (большасць — з Ірака), якія прыйшлі з Беларусі. Гэта амаль у 20 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі