Літва скарачае дыпламатычную прысутнасць Беларусі да мінімуму

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс / ЕГУ
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс / ЕГУ

7 ліпеня МЗС Латвіі абвясціў аб рашэнні скараціць да мінімуму дыпламатычную прысутнасць Беларусі, піша Delfi. У адказ на аналагічны крок Мінска вялікая частка дыпламатычнага персаналу, які працуе ў амбасадзе Беларусі ў Вільні, павінна пакінуць краіну.

Кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс паведаміў, што Літва дазволіла Беларусі пакінуць у краіне аднаго консульскага работніка і трох тэхнічна-адміністрацыйных работнікаў.

Пра тое, што МЗС Беларусі скарачае супрацоўнікаў амбасады Літвы да мінімуму, пакуль не будуць спыненыя "недружалюбныя ініцыятывы Літвы, якія нагнятаюць канфрантацыю, у дачыненні да Беларусі", стала вядома 7 ліпеня. У Мінску застанецца адзін консульскі работнік і тры тэхнічныя і адміністрацыйныя супрацоўнікі.

Каментуючы крок Мінска, прэс-сакратар дыпламатычнай службы ЕС Петэр Стана заявіў, што "гэтым крокам рэжым Лукашэнкі закрывае дыпламатычныя каналы сувязі. Скарачаючы колькі консульскіх супрацоўнікаў дыпламатычных місій краін-дзяржаў ЕС, рэжым абмяжоўвае магчымасці паездак беларусаў у ЕС".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі