Лукашэнка: Планую пабываць у Курапатах

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сваё стаўленне да савецкай гісторыі перыяду сталінскіх рэпрэсіяў. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Радыё Свабода Валера Каліноўскага падчас сустрэчы з прадстаўнікамі незалежных беларускіх СМІ, кіраўнік краіны заявіў пра неабходнасць дэпалітызаваць Курапаты.

“У Курапатах я бываю практычна кожны дзень, праязджаю міма. І ўсё думаю: навошта вы гэтыя крыжы проста да дарогі выставілі? Усё ж такі трэба іх трошкі аднесці. Таму што прыбраць іх — напэўна, гэта будзе няправільна. Хоць відавочна гэта нейкая палітычная дэманстрацыя. На самым месцы я ні разу не быў, але планую туды пайсці. Я хачу там усё-ткі сам пабыць (ну, гэта не публічна), узяць інфармацыю, дэпалітызаваць (я ўжо даручыў, каб мне далі). Мне якая розніца? Мне, прэзідэнту, які не вінаваты ні ў чым, ні ў сталінізме, ні ў фашызме, разабрацца — хто каго там расстрэльваў. Наколькі гэта магчыма. Я гэта зраблю. Мне дапамогуць гэта зрабіць аб’ектыўна. І я хачу там пабыць. Пара паставіць там кропку. Праязджаючы міма, я заўсёды пра гэта думаю”.

Пры гэтым Лукашэнка фактычна не выказаў свайго стаўлення да ідэі стварыць ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў. Паводле Лукашэнкі, ён хоча разабрацца з гісторыяй гэтага месца, як у свой час зрабіў з Трасцянцом.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі