Лукашэнка сабраў больш за 100 тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі ўжо здала больш за 100 тысяч подпісаў у тэрытарыяльныя камісіі. Пра гэта паведаміла кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына. Па яе словах, подпісы здалі пакуль толькі 2 ініцыятыўныя групы. У падтрымку Анатоля Лябедзькі ў камісіі здалі больш за 500 подпісаў.

Нагадаем, збор подпісаў працягнецца да 21 жніўня. Па інфармацыі, якой валодае Еўрарадыё, Сяргей Гайдукевіч ужо сабраў 55 тысяч подпісаў, Віктар Цярэшчанка — 22 тысячы подпісаў, Таццяна Караткевіч — 15 тысяч, Сяргей Калякін больш за 6 тысяч, Анатоль Лябедзька больш за 10 тысяч подпісаў. “Казацкі атаман” Мікалай Улаховіч не прызнаўся колькі подпісаў сабраў.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што ўжо маюць акрэдытацыю 188 тысяч нацыянальных назіральнікаў. Назіральнікі ад 8 партый і грамадскіх аб’яднанняў працуюць у ЦВК.

У суды паступіла 8 скаргаў на фармаванне тэрытарыяльных камісій. Тры скаргі пакінулі без разгляду з-за парушэння парадку падачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі