Лукашэнка: Я не разведзены з жонкай, але маю сына ад іншай жанчыны
Пры гэтым маці бачыць Мікалая Лукашэнку толькі па тэлебачанні.
Летась у ЗША выйшла кніга амерыканскага палітолага, прафесара Рэдфардскага ўніверсітэта Грыгорыя Ёфе "Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксце". Кніга складаецца з гутарак Ёфе і Аляксандра Лукашэнкі. Радыё "Свабода" апублікавала пераклад некаторых з гэтых гутарак.
У прыватнасці, беларускі кіраўнік паведаміў, што ён не разведзены з жонкай, Галінай Радзівонаўнай, але мае сына ад іншай жанчыны. "І вось усе дзівяцца, чаму жонка так паводзіць сябе ў адносінах да мяне. Яна разумны чалавек. Ну што, паводзіла б яна сябе па-іншаму, пачала б пісаць у газетах, ад мяне нешта патрабаваць — што б гэта змяніла? Проста людзі б пасмяяліся, рукі б пацерлі, і гэтак далей, ну а яна не такі чалавек, яна нармальны чалавек", — кажа Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі кіраўнік таксама паведаміў, што сына Мікалая выхоўвае сам, а яго ўласная маці ўласная "бачыць яго не часцей, можа быць, чым іншыя па тэлебачанні". Лукашэнка кажа, што малодшы сын ніколі не клаўся без яго спаць і ніколі не прачынаўся.
Болей інтэрв'ю можна прачытаць тут.
Фота — kp.by