Лукашэнка запрашае да сябе на "вялікую размову" больш за 200 чалавек
Аляксандр Лукашэнка запрашае да сябе на "вялікую размову" больш за 200 чалавек. Гэта не толькі журналісты, але і эканамісты, палітолагі, грамадскія і рэлігійныя дзеячы, чыноўнікі, бізнесмены, інфармуе БЕЛТА. Мерапрыемства адбудзецца 1 сакавіка ў Нацыянальным выставачным цэнтры Белэкспа на праспекце Пераможцаў у Мінску. Пытанне для кіраўніка дзяржавы можна дасылаць на электронную пошту: [email protected]
Папярэдняя "Вялікая размова з прэзідэнтам" праходзіла 3 лютага 2017 года таксама ў Нацыянальным выставачным цэнтры Белэкспа. Яна працягвалася рэкордныя больш за 7 гадзін.