Лукашэнка з'язджае туды, дзе +30 і Пуцін
Аляксандр Лукашэнка з'язджае ва Узбекістан. Два дні (15-16 верасня) ён правядзе ў Самаркандзе, дзе пройдзе саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамляе БЕЛТА.
Членамі ШАС на сённяшні дзень з'яўляюцца Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. У працэсе ўступлення ў арганізацыю знаходзяцца Беларусь і Іран. У нашай краіны статус назіральніка.
На саміце ў Лукашэнкі запланаваны не толькі выступ, але і сустрэчы. Вядома, што ў Самаркандзе будзе расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
У чацвер у гэтым горадзе камфортнае надвор'е — да +30 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.