Лунінецкія “Рамэо і Джульета” могуць знаходзіцца ў Маскве

Лунінецкія “Рамэо і Джульета” могуць знаходзіцца ў Маскве

Лунінецкія “Рамэо і Джульета” могуць знаходзіцца ў Маскве. Збеглыя ў сярэдзіне кастрычніка з Лунінецкага раёна падлеткі паведамілі сваякам, што яны жывуць у расійскай сталіцы. Хлопец працуе на будоўлі, а дзяўчына — афіцыянткай. Дакладнае месца жыхарства яны не назвалі. Праваахоўнікі працягваюць пошукі 17-гадовых беларусаў, інфармуе тэлеканал АНТ са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Як паведамляла Еўрарадыё, Вераніка і Артур (гэта на форумах іх назвалі “Рамэо і Джульетай”) навучаліся ў Лунінецкім прафесійна-тэхнічным каледжы. Дзяўчына пяць разоў прыцягвалася да адказнасці за распіцце спіртных напояў у грамадскіх месцах. За гэта яе накіравалі ў Магілёў у ПТК закрытага тыпу. Каб пазбегнуць пакарання і не расставацца, маладыя людзі і вырашылі ўцячы. Кіраўніцтва навучальнай установы сцвярджае, што ў абодвух падлеткаў праблемы ўзаемаадносін у сем'ях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі