Маcк агучыў новую ўмову для свайго сыходу з пасады гендырэктара Twitter

Ілан Маск / Reuters
Ілан Маск / Reuters

Мільярдэр Ілан Маск кажа, што сыдзе з пасады генеральнага дырэктара Twitter толькі пасля таго, як знойдзе "кагосьці досыць бязглуздага, каб узяцца за гэтую працу". Пра гэта ён напісаў у сацсетцы. Пасля гэтага, па яго словах, ён будзе кіраваць толькі камандамі праграмнага забеспячэння і сервераў.

Маск купіў Twitter гэтай восенню, і адразу ж пачаў маштабныя рэформы: у прыватнасці, абвясціў пра маштабнае скарачэнне персаналу, унёс змены для карыстальнікаў сацсеткі і заблакаваў акаўнты шэрагу журналістаў. У адказ на незадаволенасць спытаў у падпісантаў, ці варта яму заставацца на пасадзе. Большасць прагаласавалі за яго адстаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі