Мадонна паўстала ў БДСМ-вобразах (фота)

Мадонна знялася для глянцавага часопісу "Out". Гэтым разам спявачка паўстала ў БДСМ-вобразах у фотасесіі Мерта Аласа і Маркуса Пігата. А таксама дала інтэрв'ю выданню, у якім закранула правы геяў і жанчын. На яе думку, правы гомасэксуальных мужчын больш абароненыя, чым правы жанчын. Таксама скандальная поп-дзіва адзначыла, што ёй больш падабаюцца стасункі з геямі, бо яны лепш разумеюць жаночую натуру, маўляў, звычайныя мужчыны мяне не разумелі, а хацелі сэксу, а з геямі наадварот камфортна, але ім не патрэбны сэкс з зоркай.


Нагадаем, што Мадонна з'яўляецца барацьбіткай за правы ЛГБТ-супольнасці, з-за чаго не раз трапляла ў скандалы.

Паводле korrespondent.net i out.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі