Магілёвец выйграў суд у інспектараў ДАІ

Магілёвец выйграў суд у інспектараў ДАІ

Магілёвец Сяргей Ярмоленка выйграў суд у інспектараў ДАІ А. Александровіча і Д. Князева. Пра падрабязнасці здарэння піша mogilev.online са спасылкай на групу "Народны патруль" у сацсетцы "Вконтакте".

Інспектары склалі на магілёўца некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Пасля гэтага ён звярнуўся ў групу "Народны патруль", паведаміўшы, што даішнікі не тлумачылі яму яго правы і абавязкі. З дапамогай юрыста "Народнага патруля" Ярмоленка склаў і падаў скаргу.

Александровіч і Князеў сталі абвяргаць заявы магілёўца: яна напісалі ў рапарце, быццам растлумачылі Ярмоленку правы і абавязкі. Але раней Вярхоўны суд прызнаў міліцэйскія рапарты недапушчальным доказам, таму суд у Магілёве не прыняў іх пад увагу.

Затое суд разгледзеў пратаколы, складзеныя на Ярмоленку. У чатырох пратаколах інспектары ў графе аб растлумачэнні правоў і абавязкаў паставілі запіс "не". Таму Кастрычніцкі суд Магілёва пастанавіў задаволіць скаргу Сяргея Ярмоленкі.

Юрысты параілі яму напісаць у дадатак заяву ў Следчы камітэт, каб даішнікаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасці. Змест рапартаў міліцыянтаў супярэчыць пастанове суда: то бок яны змяшчаюць ілжывую інфармацыю. Складаючы такія рапарты, інспектары ўчынілі злачынства супраць інтарэсаў службы, кажуць юрысты.

Магілёвец выйграў суд у інспектараў ДАІ
Фота: Народны патруль
Магілёвец выйграў суд у інспектараў ДАІ
Фота: Народны патруль
Магілёвец выйграў суд у інспектараў ДАІ
Фота: Народны патруль
Магілёвец выйграў суд у інспектараў ДАІ
Фота: Народны патруль

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі