Макей: Расія застаецца для Беларусі стратэгічным партнёрам

Беларусь разглядала і будзе разглядаць Расію як стратэгічнага партнёра. Пра гэта беларускі міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў сёння ў Маскве на сустрэчы з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым, інфармуе БЕЛТА.

“Апошнім часам у інфармацыйнай прасторы з’яўляюцца нейкія чуткі пра тое, што нехта там мяняе нейкія знешнепалітычныя вектары. Мы разглядалі і будзем разглядаць Расію як нашага стратэгічнага партнёра, з якім у нас цесныя адносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы, і будзем прытрымлівацца ўсіх дасягнутых дамоўленасцяў”, — заявіў Макей.

Паводле кіраўніка беларускага МЗС, у свеце складваецца складаная сітуацыя, таму на перамовах у Маскве ён абмяркоўваў з расійскім калегай як пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, так і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне.

У сваю чаргу расійскі міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў выказаў падзяку Беларусі за спрыянне ў справе ўрэгулявання ўкраінскага крызіса і арганізацыю працы трохбаковай кантактнай групы. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу пасля перамоваў у Маскве.

Лаўроў адзначыў, што паміж Беларуссю і Расіяй склаліся інтэнсіўныя кантакты на ўсіх узроўнях і дзве краіны звязаныя “ісцінна саюзніцкімі адносінамі”. Таксама ён упэўнены, што нават пасля пачатку працы Еўразійскага эканамічнага саюза Саюзная дзяржава застаецца важным інтэграцыйным аб’яднаннем, якое служыць “палігонам для абкаткі інтэграцыйных працэсаў”.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі