Масква гатовая апублікаваць размову Пуціна і Барозу наконт "паходу на Кіеў"
Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры Еўрасаюзе Уладзімір Чыжоў.
Масква гатовая апублікаваць аўдыязапіс размовы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу, каб зняць непаразуменні ў сувязі з публікацыямі ў СМІ наконт зместу гэтай гутаркі.
Як адзначае interfax.by, Чыжоў даслаў ліст Барозу з гэтай нагоды. Калі еўрапейскі чыноўнік не выкажа пярэчанняў, то гутарка будзе абнародаваная цягам двух дзён.
Нагадаем, што скандал выклікалі публікацыі ў заходніх СМІ наконт размовы Пуціна і Барозу. Паведамляецца, быццам у адказ на пытанне еўрачыноўніка аб рускіх войсках, якія перайшлі мяжу з Украінай, Пуцін заявіў: "Не гэта насамрэч праблема. Калі я захачу, то вазьму Кіеў за два тыдні".
Фота — Telegraf-EPA