МЭА: Пасля забруджвання "Дружбы" пакупнікі могуць адмаўляцца ад расійскай нафты

МЭА: Пасля забруджвання "Дружбы" пакупнікі могуць адмаўляцца ад расійскай нафты

Пасля паставак забруджанай сыравіны праз нафтаправод "Дружба" пакупнікі могуць страціць давер да расійскай нафты і пачнуць шукаць новых пастаўшчыкоў. Пра гэта паведамляецца ў травеньскай справаздачы Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), піша БЕЛТА.

"Галоўным наступствам гэтага інцыдэнту, па ўсёй бачнасці, стане страта даверу да якасці нафтавых паставак і пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны. Апошняе можа ўзмацніць ціск на цэны на цяжкія і сярэднія гатункі нафты", — гаворыцца ў дакуменце.

У МЭА падлічылі: ад прыпынення транзіту па нафтаправодзе "Дружба" еўрапейскія НПЗ могуць знізіць перапрацоўку нафты ў другім квартале на 250 тысяч барэляў у суткі. Гэта прыкладна 2% еўрапейскага попыту на нафтапрадукты. Так, германскія заводы могуць знізіць перапрацоўку на 100 тысяч барэляў у суткі на працягу траўня-чэрвеня, польскія — на 60 тысяч барэляў у суткі на працягу траўня-чэрвеня і вярнуцца да нармальнай загрузкі ў ліпені. Для беларускіх НПЗ перапрацоўка можа знізіцца на 80 тысяч барэляў у суткі з красавіка па ліпень.

19 красавіка канцэрн "Белнафтахім" паведаміў, што пастаўкі расійскай нафты рэзка пагоршыліся. Хлорарганічныя злучэнні ў нафты ў дзясяткі разоў перавышалі ўсе магчымыя нормы. Ад паставак няякаснай расійскай нафты адмовіліся Польшча, Германія, Украіна, Славакія. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі