Мэр Мінска абяцае прааналізаваць патрэбу сталіцы ў забаўляльных цэнтрах

Мэр Мінска абяцае прааналізаваць патрэбу сталіцы ў забаўляльных цэнтрах

Новы старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак абяцае прааналізаваць патрэбу сталіцы гандлёва-забаўляльных цэнтрах. Пра гэта кіраўнік горада заявіў падчас наўпроставай тэлефоннай лініі, якую правёў 22 снежня, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

На адрас Сівака паступіла пытанне ад жыхаркі дома з вуліцы Рафіева, дзе на месцы яблыневага саду мяркуюць пабудаваць гандлёва-забаўляльны цэнтр. Тым часам мясцовыя жыхары просяць захаваць зялёную зону. Сівак паабяцаў асабіста выехаць на месца і разабрацца.

Ён звярнуў увагу на тое, што патрэбу горада ў такіх цэнтрах трэба прааналізаваць агулам. Як паказвае практыка, некаторыя інвестары не могуць завяршыць будаўніцтва аб’ектаў праз фінансавыя складанасці, а ў існуючых цэнтрах ёсць пустыя плошчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі