Мігрант з Судана пешшу прайшоў 50 км пад Ла-Маншам
Яго арыштавалі за стварэнне перашкодаў для руху цягнікоў.
Супрацоўнікі брытанскіх праваахоўных органаў затрымалі нелегальнага мігранта з Судана, які пешшу прайшоў амаль увесь шлях з Францыі ў Вялікабрытанію праз 50-кіламетровы Еўратунель пад пралівам Ла-Манш, інфармуе ВВС.
40-гадовы Абдул Рахман Харун быў узяты пад варту ў раёне Фолкстана. Мужчыне выстаўленыя абвінавачанні ў стварэнне перашкодаў для руху цягнікоў.
Апошнім часам сітуацыя з мігрантамі, якія спрабуюць прабрацца з Францыі ў Вялікабрытанію, стала крытычнай. Нярэдка нелегалы гінуць на сваім шляху.
Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмеран паабяцаў пабудаваць у Кале на ўваходзе ў тунель з французскага боку дадатковыя загараджэнні і накіраваць туды вартавых сабак. Апроч таго, ёсць прапанова зачыняць Еўратунель на ноч.
Фота: orangesmile.com