Мігранты з мяжы Літвы трапяць у Вільню

Лагер мігрантаў на літоўска-беларускай мяжы / МУС Літвы
Лагер мігрантаў на літоўска-беларускай мяжы / МУС Літвы

Прадстаўнікі Міністэрства міграцыі і перамешчаных асоб Ірака дамовіліся з літоўскім бокам "аб пераводзе памежных лагераў у жылыя комплексы ўнутры сталіцы, дзе даступныя ўсе паслугі і прадметы забеспячэння, неабходныя для пражывання", паведамляецца на сайце іракскага ведамства.

Дэлегацыя Ірака правяла сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў, намеснікам міністра ўнутраных спраў, кіраўніцтвам літоўскай пагранічнай службы, а таксама з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый і ААН.

Дэлегацыя таксама пагадзілася з літоўскім бокам павялічыць фінансавую субсідыю для жадаючых добраахвотна вярнуцца ў Ірак, — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства міграцыі і перамешчаных асоб Ірака.

У снежні Літва прапанавала мігрантам, якія вярнуцца дадому да 20 студзеня 2022 года, выплаты сумай 1000 еўраў. Раней яны складалі 300 Еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі