Міліцыя прыйдзе на выпускныя ў беларускія школы і "забаўляльныя ўстановы"
Выпускны ў Беларусі / БЕЛТА
10 чэрвеня ў выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў пройдуць выпускныя вечары. Міліцыя прыйдзе ва ўстановы адукацыі, таксама супрацоўнікі будуць на прылеглых тэрыторыях "для забеспячэння правапарадку і папярэджання супрацьпраўных праяў".
— У навучальных установах узмоцняць прапускны рэжым. Важна памятаць аб недапушчальнасці прыходзіць на свята ў стане ап'янення і з забароненымі да праносу прадметамі.
Пасля афіцыйных урачыстасцяў для моладзі запланаваны культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў забаўляльных установах і іншых месцах адпачынку. Такія аб'екты міліцыянты таксама возьмуць пад кантроль, — піша прэс-служба МУС.
За дарожную бяспеку будуць адказваць патрулі ДАІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.