Мінінфарм заявіў, што раман "1984" яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім ці шкодным
Мінінфарм заявіў, што раман-антыўтопія Джорджа Оруэла "1984" у Беларусі на сённяшні дзень не забаронены. Як паведамляе тэлеканал АНТ, "ніхто гэтую кнігу не забараняў і не мог, паколькі яна не прызнана ні экстрэмісцкай, ні яшчэ якой-небудзь шкоднай, каб выключыць яе з продажу". З іншага боку, прызнаць "экстрэмісцкай" ці "шкоднай" не доўга. У сераду стала вядома, што тую ж кнігу "Сабакі Еўропы" беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча ў Беларусі аператыўна прызналі “экстрэмісцкім матэрыялам”.
Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што ўлады нібыта загадалі да 19 траўня прыбраць раман "1984" з продажу ў кнігарнях. Пра гэта пачалі пісаць замежныя СМІ. Пасля гэтага з'явілася абвяржэнне Мінінфарма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.