Мінскі пратакол аб міры на Данбасе складаецца з 14 пунктаў
Вядома, што сярод іх — спыненне агню, абмен палоннымі ў фармаце "ўсіх на ўсіх".
Іншыя пункты можна пабачыць тут. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што абмен палоннымі можа пачацца ўжо ў суботу, 6 верасня.
Нагадаем, у беларускай сталіцы 5 верасня прайшло чарговае паседжанне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Прадстаўнікі Кіева і самаабвешчаных рэспублік падпісалі дамоўленасць аб спыненні агню на Данбасе з 18.00 пятніцы, 5 верасня. Адразу пасля гэтага ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка аддаў загад начальніку Генштаба Украіны спыніць агонь з гэтага часу ды распаўсюдзіў заяву.
"Прэм'ер" так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Ігар Платніцкі заявіў, што спыненне агню — вымушаная мера. І "ЛНР", і "ДНР" па-ранейшаму маюць намер весці барацьбу за поўную незалежнасць ад Украіны. Прадстаўнікі баевікоў заявілі, што калі з боку ўкраінскіх сілавікоў прагучыць хоць адзін стрэл, яны анулююць дамоўленасць аб спыненні агню, інфармуе ВВС.
У Мінск прыбылі кіраўнікі баевікоў — Захарчанка, Платніцкі і Пургін (фота, відэа)